Марыя Ганзага (італ.: Maria Gonzaga; 29.07.1609, Мантуя14.08.1660, там жа) — дачка герцага Мантуанскага і Манферацкага Франчэска IV з роду Ганзага, герцагіня Манферата, у шлюбе — герцагіня Невера і Рэтэля.

Марыя Ганзага
італ.: Maria Gonzaga
Марыя Ганзага
Партрэт Марыі Ганзага.
Coat of arms of the House of Gonzaga (1588).svg
сцяг
герцагіня Манферата
1612 — 1660
(пад імем Марыі Ганзага)
Папярэднік Маргарыта Савойская
Пераемнік Ізабела Клара Аўстрыйская
 
Дзейнасць палітык
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 29 ліпеня 1609(1609-07-29)[1][2]
Смерць 14 жніўня 1660(1660-08-14)[1][2] (51 год)
Пахаванне
Дынастыя Ганзага[d]
Бацька Франчэска IV Ганзага[d]
Маці Маргарыта Савойская[d]
Муж Карл II Ганзага
Дзеці Элеанора Ганзага і Карл III Ганзага[d]

З 1637 па 1647 год была рэгентам пры непаўналетнім сыне, Карла II Ганзага-Невер, герцагу Мантуі.

БіяграфіяПравіць

Марыя Ганзага нарадзілася 29 ліпеня 1609 года ў Мантуі. Яна была старэйшай дачкой і адзіным выжылым дзіцем у сям'і Франчэска IV Ганзага, герцага Мантуі і Манферата і Маргарыты Савойскай, дачкі Карла Эмануэля I, герцага Савойскага.

Марыі Ганзага быў тры гады, калі ў 1612 годзе герцаг Франчэска IV сканаў ва ўзросце дваццаці шасці гадоў. Да яе адышло герцагства Манферата. Фердынанда I Мантуанскі даручыў пляменніцу клопатам манашак у кляштары Святой Урсулы ў Мантуі.[3]

Марыя Ганзага выйшла замуж за Карла Ганзага, герцага Невера і Рэтэля. Пасля смерці двух сваіх дзядзькоў, яе цесць Карла I Ганзага, прадстаўнік бакавой галіны роду, атрымаў ва ўладанне герцагства Мантуі. Заўдавела ў 1631 годзе. Пасля смерці цесця ў 1637 годзе, яна стала рэгентам пры непаўналетнім сыне.

Марыя Ганзага змагла аднавіць феод, спустошаны ў 1630 годзе арміяй Свяшчэннай Рымскай імперыі. Захаваўшы дружалюбныя адносіны з Францыяй, яна ўсталявала дружалюбныя адносіны з імперыяй і з Іспаніяй, у чым ёй дапамагла яе цётка, якая імператрыца-ўдава Элеанора Мантуанская.

Пры непасрэдным удзеле Марыі Ганзага былі заключаны дынастычныя шлюбы яе дзяцей — у 1649 годзе сына з Ізабелай Кларай фон Габсбург, дачкой эрцгерцага Леапольда V Аўстрыйскага і ўнучкай імператара Фердынанда II, і ў 1651 годзе дачкі з імператарам Фердынандам III.

Марыя Ганзага была ініцыятарам шматлікіх рэформаў, якія аднавілі эканоміку герцагства і стымулявалі рост колькасці насельніцтва. У 1647 годзе, перадаўшы стырны кіравання над Мантуяй сыну, яна выдалілася на вілу Фаварыта, дзе сканала 14 жніўня 1660 года.[4]

Сям'яПравіць

У сям'і Карла Ганзага-Невер і Марыі Ганзага нарадзіліся двое дзяцей.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Lundy D. R. Maria Gonzaga, Principessa di Mantova // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France Marie de Gonzague-Mantoue // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. Марыя Ганзага на сайце Italia donna
  4. Santuario Beata Vergine Maria delle Grazie - Grazie di Curtatone (Mantova)

СпасылкіПравіць