Кароткі працоўны дзень

фільм Кшыштафа Кеслёўскага 1981 года

«Кароткі працоўны дзень» (польск.: Krótki dzień pracy) — палітычны тэлефільм, зняты ў 1981 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[1][2].

Кароткі працоўны дзеньM:
польск.: Krótki dzień pracy
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Працягласць 73 хв.
Краіна
Мова польская
Год 1981
IMDb ID 0082631

Фільм апавядае пра падзеі чэрвеня 1976 года[pl] ў Радаме з пункту гледжання першага сакратара ваяводскага камітэту Польскай аб’яднанай рабочай партыі. Сітуацыя, адлюстраваная ў фільме, рэальная, але ўсе героі выдуманыя.

Фільм быў зняты ў 1981 годзе, але афіцыйная тэлевізійная прэм’ера адбылася толькі ў 1996 годзе. Тым не менш за гэтыя 15 гадоў ён шматразова дэманстраваўся на сеансах у кінаклубах і на спецыяльных паказах.

Зноскі правіць

  1. Kieślowski on Kieślowski 1993, p. 252.
  2. Krótki dzień pracy (польск.). Сайт «FilmPolski.pl». Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2022. Праверана 27 снежня 2022.

Літаратура правіць

  • Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.

Спасылкі правіць