Карынфскі заліў (грэч. Κορινθιακός κόλπος) — глыбокі вузкі заліў Іанічнага мора паміж паўвостравам Пелапанес і мацерыковай часткай Грэцыі. На ўсходзе абмежаваны Істмійскім перашыйкам, праз які пракапаны канал у Эгейскае мора, а на захадзе аддзелены ад Патраскага заліва мысамі Рыён і Антырыён, злучанымі мостам Рыа-Антырыа. Карынфскі заліў атачаюць номы Этолія і Акарнанія і Факіда на поўначы, Беотыя на паўночным усходзе, Атыка на ўсходзе, Карынфія на паўднёвым усходзе і поўдні і Ахея на паўднёвым захадзе. Заліў размешчаны ў адной з самых сейсмічна небяспечных абласцей Еўропы.

Карынфскі заліў
грэч. Κορινθιακός κόλπος
38°12′55″ пн. ш. 22°32′36″ у. д.HGЯO
Краіна
Карынфскі заліў (Грэцыя)
Карынфскі заліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Спадарожнікавы здымак паўвострава Пелапанес

Спасылкі правіць