Карын Элізабет Андэрсан

Карын Элізабет Андэрсан (шведск.: Karin Elizabet Andersson; 8 кастрычніка 1918, Халанд, Швецыя — 20 ліпеня 2012, там жа) — шведскі палітычны дзеяч, член Партыі Цэнтра. Займала пасаду міністра па пытаннях гендэрнай роўнасці ва ўрадзе Швецыі ў перыяд з 1979 па 1982 год.

Карын Элізабет Андэрсан
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
25 красавіка 1983 — 31 студзеня 1986
Minister of Immigration[d]
12 кастрычніка 1979 — 8 кастрычніка 1982
Папярэднік Eva Winther[d]
Пераемнік Anita Gradin[d]
міністр па справах гендарнай роўнасці Швецыі[d]
12 кастрычніка 1979 — 8 кастрычніка 1982
Папярэднік Eva Winther[d]
Пераемнік Anita Gradin[d]
член рыксдага[d]
11 студзеня 1971 — 10 студзеня 1974
член рыксдага[d]
10 студзеня 1974 — 4 кастрычніка 1976
член рыксдага[d]
4 кастрычніка 1976 — 1 кастрычніка 1979
член рыксдага[d]
1 кастрычніка 1979 — 4 кастрычніка 1982
член рыксдага[d]
4 кастрычніка 1982 — 30 верасня 1985
Нараджэнне 8 кастрычніка 1918(1918-10-08)[1]
Смерць 20 ліпеня 2012(2012-07-20) (93 гады)
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Карын Андэрсан нарадзілася ў сям’і муніцыпальнага дарадцы Эліяса Андэрсана. У 1947 годзе пачала працаваць у якасці журналіста ў выданні «Hallands Nyheter», затым — у газеце «Alandstidningen» (да 1957 года). У 1960-х гадах Андэрсан супрацоўнічала са Шведскім радыё; у гэты ж перыяд Карын уступіла ў Партыю Цэнтра і ў 1966 годзе атрымала пасаду федэральнага сакратара арганізацыі. Андэрсан знаходзілася на пасадзе да 1979 года.

У 1966 годзе Андэрсан была выбрана ў гарадскі савет Стакгольма, а ў 1971—1985 гадах з’яўлялася членам Рыксдага. У 1979 годзе ёй прапанавалі пасаду міністра па пытаннях гендэрнай роўнасці ў кабінеце прэм’ер-міністра Турб’ёрн Фельдыне. Першапачаткова яна планавала пакінуць рыксдаг і адмовіцца ад пасады, але ў рэшце рэшт прыняла прапанову і служыла міністрам да 1982 года. Членам урада яна засяродзіла сваю ўвагу на гендэрнай роўнасці ў сферы працы, а таксама на праблеме імігрантаў і бежанцаў, якія прыязджаюць у краіну. Пасля сыходу з палітыкі яна пакінула Стакгольм перасялілася на ферму ў Халандзе, дзе правяла канец свайго жыцця.

Зноскі