Карыцкія

княжацкія татарскія роды
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Карыцкія — княжацкія татарскія роды ў Вялікім Княстве Літоўскім. Прозвішча ад назвы маёнтка Карыда ў Новагародскім ваяводстве.

У пачатку XVI стагоддзя маёнтак належаў сям’і князёў Уланаў-Асанчуковічаў. У XVII стагоддзі адна галіна Уланаў насіла прозвішча Карыцкія. 3 гэтай сям’і паходзіў князь Ахмет Шчэнснавіч Улан-Карыцкі, уладальнік часткі Карыцы, ротмістр казацкай харугвы войск Вялікага Княства Літоўскага.

Магчыма, галіной гэтага роду з’яўляецца сям’я князёў Карыцкіх, якая на пачатку XVII стагоддзя перасялілася ва ўладанні Радзівілаў і на працягу некалькіх пакаленняў узначальвала татар, якія жылі на землях Клецкай ардынацыі. Яе родапачынальнік князь Януш Карыцкі быў ротмістрам татарскай харугвы Клецкай ардынацыі, гэтую ж пасаду займалі яго нашчадкі. Да XX стагоддзя прадстаўнікі роду былі дробнымі землеўладальнікамі ў Ардзе, Асмолаве, Іванаве.

Яшчэ адзін род меў тытул мурза (у XIX стагоддзі ператварыўся ў радавую мянушку) і паходзіў ад палкоўніка татарскай харугвы Самуэля Карыцкага. Паводле каралеўскіх прывілеяў за Карыцкім і яго нашчадкамі захоўвалася спадчыннае камандаванне харугвай татар, якія атрымалі зямлю ў тых жа сёлах і былі абавязаны служыць асабіста каралю.

Існаваў аднайменны каталіцкі шляхецкі род y Падляшскім ваяводстве, які паходзіў з Кароны Польскай і быў вядомы з XVI стагоддзя, a таксама Карыцкія, што паходзілі з Мазавецкага ваяводства.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3, С. 117-118.