Касары (эст.: Kassari) — востраў на захадзе Эстоніі. На востраве знаходзіцца аб'ект культурнай спадчыны Эстоніі — капліца Касары.

Касары
эст. Kassari
Характарыстыкі
Плошча19,3 км²
Насельніцтва300 чал.
Шчыльнасць насельніцтва15,54 чал./км²
Размяшчэнне
58°47′51″ пн. ш. 22°49′52″ у. д.HGЯO
АрхіпелагМаанзундскі архіпелаг
АкваторыяРыжскі заліў
Краіна
ПаветХійу
Касары (востраў) (Эстонія)
Касары
Касары
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Агульная плошча вострава складае 19,3 км². Берагавая лінія 59 км. Востраў быў створаны каля 3000 гадоў таму ў мора. Вышыня самай высокай кропкі вострава — 15 м над узроўнем мора.

Касары злучаны з востравам Хіюмаа дзвюма дамбамі.

Востраў Касары ўпершыню згадваецца ў дакументах у 1564 годзе як Kaskesara. Належыць да воласці Кяйна. На Касары пастаянна жывуць каля 300 чалавек у чатырох вёсках Эсікюла, Касары, Ар'яку і Тагукюла. У Ар'яку з пачатку 19 стагоддзя знаходзіцца порт, які сёння служыць гаванню.

На востраве ёсць краязнаўчы музей, які распавядае пра яго гісторыю.

На востраве знаходзіцца музей фінскай пісьменніцы Айны Калас (1878—1956). Калас праводзіла на Касары і Хіюмаа свой летні адпачынак, і потым выкарыстовала астравы як месца дзеяння ў сваіх творах.

Літаратура правіць

  • Uno Kiisa: Kassari. Eesti Raamat, Tallinn 1985.