Касмічны палёт — акт падарожжа ў ці праз касмічную прастору. Такія палёты адбывацца, дзякуючы выкарыстанню касмічных апаратаў, на борце якіх могуць знаходзіцца людзі. Прыклады палётаў чалавека ў космас уключаюць у сябе расійскую праграму Саюз, а таксама бягучыя мерапрыемствы Міжнароднай касмічнай станцыі. Да сярэдзіны 2011 года дзейнічала амерыканская праграма Спейс Шатл[1]. Прыкладамі здзяйснення беспілотных касмічных палётаў з'яўляецца запуск касмічных зондаў, якія пакідаюць зямную арбіту, а таксама спадарожнікаў, якія перамяшчаюцца па арбіце Зямлі, як то спадарожнікі сувязі. Многія з гэтых апаратаў здольны працаваць самастойна без умяшання спецыялістаў.

Касмічны карабель Саюз ТМА-7

Палёты ў космас выкарыстоўваецца у асноўным дзеля касмічных даследаванняў, але таксама могуць здзяйсняцца ў камерцыйнай дзейнасці, як турызм і разгортванне спадарожнікавай тэлекамунікацыйнай сістэмы. Дадатковыя прыклады некамерцыйнага выкарыстання палётаў ўключаюць выкарыстанне касмічных абсерваторый, разведачных спадарожнікаў і іншых спадарожнікаў назірання за Зямлёй. Касмічны палёт звычайна пачынаецца з запуску ракеты, якая забяспечвае пачатковую цягу для пераадолення сілы цяжару і прасоўвае касмічны апарат ад паверхні Зямлі.

Гісторыя правіць

Першая рэалістычная прапанова касмічных падарожжаў была зроблена выбітным расійскім навукоўцам Канстанцінам Цыялкоўскім. Яго самая вядомая праца «Даследаванне сусветных прастораў рэактыўнымі прыборамі» была апублікавана ў 1903 годзе, але гэтая тэарэтычная праца не мела шырокага распаўсюджання па-за межамі Расіі.

Аднак палёты ў космас сталі магчымымі ў інжынэрным плане дзякуючы працам Роберта Годарда пасля выхаду яго публікацыі ў 1919 годзе «Метад дасягнення экстрэмальных вышынь», дзе аўтар прапанаваў выкарыстоўваць соплы Лаваля і вадкае паліва ракеты, якія б далі дастатковую магутнасць, каб касмічны карабель змог вырвацца з зямной атмасферы. Ён таксама даказаў у лабараторных умовах, што ракеты будуць працаваць у касмічным вакууме, бо не ўсе вучоныя таго часу лічылі, што гэта магчыма. Гэтая праца аказала моцны ўплыў на Германа Оберта і Вернера фон Браўна, выдатных інжынераў, якія зрабілі значны ўклад у развіццё касмічных тэхналогій.

Першая ракета, якая дасягнула вышыню ў 100 км, была нямецкая ракета Фау-2, якая была сканструявана, выраблена і апрабавана нямецкімі вучонымі ў чэрвені 1944 года. 4 кастрычніка 1957 года Савецкі Саюз запусціў «Спадарожнік-1», які стаў першым штучным спадарожнікам, які выйшаў на арбіту Зямлі. Першы палёт чалавека ў космас адбыўся 12 красавіка 1961 года, калі карабель «Усход-1», на борце якога знаходзіўся савецкі касманаўт Юрый Гагарын, здзейсніў адно абарачэнне вакол Зямлі. Значны ўклад у правядзенне савецкай праграмы касмічных даследаванняў «Усход-1» зрабілі ракетныя спецыялісты Сяргей Каралёў і Керым Керымаў[2].

Ракеты застаюцца на цяперашні час адзінымі практычнымі сродкамі дасягнення касмічнай прасторы. Іншыя не ракетныя тэхналагіі яшчэ далёкія да арбітальнай хуткасці.

Зноскі

Спасылкі правіць