Кастрацыя (лягчанне, пакладанне) — аперацыя (часцей за ўсё хірургічная), якая складаецца ў выдаленні палавых залоз у жывёл або чалавека з мэтай перадухілення натуральнага апладнення. У выніку кастрацыі (у выпадку жывёл) рэзка зніжаецца колькасць палавых гармонаў у крыві, што прыводзіць да падаўлення другасных палавых прыкмет, а таксама становіцца немагчымай выпрацоўка народкаў або яйкаклетак, што прыводзіць да немагчымасці мець патомства. Выдаленне яечкаў разам з пенісам называецца лягчаннем або пакладанне.

«Лягчанне Урана Кронасам». Джорджа Вазары і Жэрардзі Хрыстафана, XVI стагоддзе, Палацца Век’ё, Фларэнцыя

Не варта блытаць кастрацыю з вазэктаміяй - перавязкай семявыводных пратокаў, у выніку якой губляецца здольнасць даваць патомства, але не змяняецца гарманальны фон, і пенэктаміяй - выдаленнем пеніса, якое прыводзіць толькі да немагчымасці здзейсніць палавы акт.

У жаночых асобін таксама праводзяць аперацыю «трубавая аклюзія». Яна заключаецца ў перевязванні маткавых труб, з прычыны чаго зачацце становіцца немагчымым, але гарманальны фон не змяняецца. Гэтая аперацыя не з'яўляецца кастрацыяй.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.155

Спасылкі

правіць