Палацца Век’ё (італ.: Palazzo Vecchio, Стары палац) — адна з найбольш вядомых славутасцей Фларэнцыі, размешчаная на плошчы Сіньёрыі. У наш час служыць ратушай.

Палац
Палацца Век'ё
італ.: Palazzo Vecchio
Палацца Век'ё з вежай Арнольфа
Палацца Век'ё з вежай Арнольфа
43°46′10″ пн. ш. 11°15′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Фларэнцыя
Архітэктурны стыль раманскае мастацтва[d] і гатычная архітэктура
Будаўнік Арнольфа дзі Камбіа
Архітэктар Арнольфа дзі Камбіа[1]
Дата заснавання 1299[2]
Будаўніцтва 12981299 гады
Сайт musefirenze.it/mu… (італ.)(англ.)(фр.)
cultura.comune.fi.it/… (італ.)
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва палаца правіць

Гэты ўрадавы будынак 1299 года, дзе засядалі прыёры, зваўся Новы палац (Palagio novo). Ранейшы ўрадавы будынак Барджэла стала Старым палацам. У XV стагоддзі кіраўнікі камуны абвясцілі сябе сіньёрамі (signori), а сам будынак стаў звацца Палацца дэла Сіньёрыя, даўшы тым самым назву і плошчы перад палацам. Тым часам будынак ужо паспелі пераназваць у Палацца Дукале (рэзідэнцыю герцага): вялікі герцаг Тасканскі Козіма I пераехаў сюды ў 1540 годзе са свайго ўласнага палаца (сёння Палацца Медычы-Рыкардзі). Але ў 1565 годзе ён аддаў перавагу перанесці сваю рэзідэнцыю ў Палацца Піці, які быў для гэтага пашыраны, а ранейшы Новы палац перастаў лічыцца новым і стаў Старым палацам (Палацца Век’ё).

Гісторыя будынка правіць

Будаўніцтва ўрадавага будынка — рэзідэнцыі ўрада Фларэнцыі было даручана гільдыямі Арнольфа дзі Камбіа ў 1298 годзе.

Палацца Век’ё быў збудаваны на ўзор больш старога адміністрацыйнага палаца Палацца Таскана ў горадзе Вальтэра, але выглядае нашмат больш магутным і здаецца высечаным з аднаго кавалка скалы. Праект прадугледжваў выразныя формы: у плане гэта прамавугольнік, але тонкія карнізы па фасадзе візуальна падзяляюць яго на тры блокі. Увянчаная зубцамі галерэя як бы паўтараецца на званіцы і на вежы, вышыня якой дасягае 94 м, дапаўняючы ўражанне велічнай прастаты. У 1667 годзе на вежы былі ўсталяван гадзіннік працы аўгсбургскага майстра Г. Ледэрле, якія працуе да нашага часу.

У 1478 годзе на вокнах Палацца Век’ё былі павешаны змоўшчыкі на чале з Франчэска Пацы, якія спрабавалі зрынуць уладу Медычы. Бернарда дзі Бандзіна Баранчэла, забойца Джуліяна Медычы, быў павешаны на вокнах таго ж Палацца Век’ё 20 снежня 1479 года. Гісторыя з павешаннем Франчэска Пацы абыграна ў рамане Томаса Харыса «Ганібал» і аднайменным фільме Рыдлі Скота; сцэна павешання таксама паказана ў камп’ютарнай гульні Assassin's Creed II.

Апісанне будынка правіць

Унутраны дворык правіць

Побач са знакамітым «Давідам» знаходзіцца ўваход у цудоўны дворык, аформлены Мікелоца ў 1453 годзе ў стылі ранняга Адраджэння. З нагоды шлюбу Франчэска I дэ Медычы з Іаанай Аўстрыйскай, Джорджа Вазары размаляваў сцены краявідамі Вены, Лінца і Граца. Вазары быў прыдворным архітэктарам Козіма I і перабудаваў сярэднявечны палац з улікам пажаданняў герцага. Ужо ў дворыку бачна, наколькі багатыя парадныя памяшканні павінны знаходзіцца ўнутры гэтай манументальнай рэзідэнцыі вялікіх герцагаў.

Зала пяцісот правіць

Алегарычныя карціны на столі і сценах цудоўнага Салона пяцісот, які прызначаўся для правядзення пасяджэнняў Вялікага Народнага Савета пасля другога выгнання Медычы ў 1494 годзе з Фларэнцыі, апавядаюць пра дзеянні тасканскага герцага Козіма I. Працы па дэкарыраванні залы ўзначальваў Вазары з вучнямі. Яны знішчылі ўсялякі напамін пра гады рэспубліканскага кіравання, уключаючы створаныя ў той час шэдэўры «Бітва пры Ангіяры» Леанарда да Вінчы і «Бітва пры Кашыне» Мікеланджэла. Працы Вазары былі закліканы прадэманстраваць магутнасць і славу герцага і яго дзяржавы. Сярод мармуровых статуй варта адзначыць скульптурную групу Мікеланджэла «Геній, які топча грубую сілу», а таксама копію «Трыумф Фларэнцыі над Пізай» (Джамбалонья, арыгінал у музеі Барджэла).

Іншыя залы палаца правіць

У Зале Льва X знаходзіцца карціна Вазары «Аблога Мілана», дзе намаляваны воіны ва ўсіх мажлівых паставах, што тыпова для маньерызму, творы паслядоўнікаў якога адрозніваюцца напружанасцю вобразаў і манернай выдасканаленасцю формы.

Зала Стыхій упрыгожана алегарычнымі фігурамі, якія малююць паветра (на столі), зямлю, агонь і ваду — у вобразе Венеры Пенанароджанай.

З ладжэты адкрываецца маляўнічы краявід на базіліку Санта-Крочэ, Сан-Мініята-аль-Монтэ і крэпасць Фортэ Бельведэрэ.

У Палацца Век’ё ёсць Аўдыенц-зала з выявай герба Фларэнцыі на залатым кесоннай столі, і Зала лілей, якая калісьці была аб’яднана з Аўдыенц-залай у адно цэлае. Нават дзверы тут уражваюць, асабліва мармуровыя, якія вядуць у Аўдыенц-залу. На столі Залы лілей намаляваны залатая кветка лілеі на сінім фоне — герб французскіх графаў Анжу, якія дапамагалі фларэнційскім гвельфам у іх барацьбе з гібелінамі і спрыялі іх канчатковай перамозе. На сценах залы — велізарная фрэска Даменіка Гірландая з выявамі першага біскупа Фларэнцыі Св. Дзанобія разам са святымі Ларэнца і Стэфана і героямі Рымскай рэспублікі (Брутам, Цыцэронам, Сцыпіёнам і інш.), якія павінны былі натхняць кіраўнікоў горада на абарону рэспубліканскіх ідэалаў. Кампазіцыю Залы лілей завяршае «Юдзіф» Данатэла. Праз Залу канцылярыі, дзе выстаўлены бюст Макіявелі і вісіць яго партрэт, можна патрапіць у Залу Мапамонда, дзе знаходзіцца старадаўняя карта свету.

У калекцыі музычных інструментаў Палацца Век’ё знаходзяцца скрыпкі Страдзівары і Амаці.

Зноскі

Спасылкі правіць