Барджэла
Барджэла (італ.: Bargello), вядомы таксама як палац Барджэла або Народны палац (італ.: Palazzo del Popolo) — мастацкі музей у Фларэнцыі, раней былы казармай і турмой.
Славутасць | |
Барджэла | |
---|---|
італ.: Museo nazionale del Bargello | |
43°46′14″ пн. ш. 11°15′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Лапа Тэдэска[d][5] |
Дата заснавання | 1865 |
Сайт | bargellomusei.beniculturali.it/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСлова «Bargello» паходзіць ад познелац. bargillus (ад гоцкага bargi або нямецкага burg): г.зн. замак або ўмацаваная вежа. У сярэднія вякі гэта назва прысвойвалася і ваеннаму капітану, які захоўваў мір і спакой («Капітан правасуддзя»). У Фларэнцыі ён звычайна заклікаўся з іншага горада, каб перашкаджаць праявам пратэкцыянізму. Гэтая пасада аналагічная сучаснаму кіраўніку паліцыі. Назва «Барджэла» таксама была перанесена на офіс капітана. Палац Барджэла быў спачатку пабудаваны для Capitano del Popolo (народнага капітана) і стаў першай гарадской ратушай. З 1261 стаў рэзідэнцыяй Падэста і вярхоўнага магістрата горада. Падэста абіраўся толькі на адзін год. Будынак Барджэла паслужыў прататыпам пры пабудове Палацца Век’ё. У 1574 Медычы скасавалі Падэста і размясціла ў Барджэла кіраўніка паліцыі. Будынак служыў турмой, пакарання адбываліся ў двары будынка, да таго часу, калі яны былі адмененыя герцагам Пятром-Леапольдам ў 1786 годзе. Паліцыя размяшчалася ў Барджэла да 1865 года.
Спачатку, калі будынак быў пабудаваны ў 1256, ён меў 2 паверхі. Трэці паверх, складзены з малых блокаў, быў дададзены пасля пажару 1323 года.
Музей
правіцьЗ 1865 г. будынак быў пераўтворана ў нацыянальны музей (італ.: Museo Nazionale del Bargello) для паказу італьянскай скульптуры XIV—XVII стагоддзяў. У музеі знаходзяцца такія тварэнні Мікеланджэла як Вакх, Мадонна з дзіцем, Брут і Давід-Апалон. Акрамя таго, калекцыя ўключае Давіда і Святога Георгія працы Данатэла, Вакха працы Сансавіна, бюст Козіма I Медычы працы Чэліні і інш.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ catalogo.beniculturali.it — 2014.
- ↑ Sistema Cultura — 2019. Праверана 31 студзеня 2020.
- ↑ Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2022.
- ↑ https://www.inexhibit.com/mymuseum/museo-nazionale-del-bargello-florence/
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барджэла