Юдзіф або Юдыт (іўр.: יְהוּדִית, Егудзі́т, — жаночы варыянт імя Іуда (іўр.: יְהוּדָה‎, Егуда́), «хвала Іегове») — персанаж старазапаветнай другакананічнай «Кнігі Юдзіф», яўрэйская ўдава, якая выратавала свой родны горад ад нашэсця асірыйцаў.

Юдзіф
Муж Manasseh[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Андрэа Мантэнья. Юдзіф і служанка хаваюць галаву ў мяшок

Іўдзейская гераіня, патрыётка і сімвал барацьбы іўдзеяў супраць іх прыгнятальнікаў у старажытнасці на Блізкім Усходзе[1], «Была яна прыгожая з віду, тварам вельмі прывабная»  (Юдзіф. 8:7). Пасля таго, як войскі асірыйцаў аблажылі яе родны горад, яна прыбралася і адправілася ў лагер ворага, дзе прыцягнула ўвагу палкаводца. Калі ён напіўся і заснуў, яна адсекла яму галаву, і прынесла яе ў родны горад, які такім чынам апынуўся выратаваным. Біблейская энцыклапедыя архімандрыта Нікіфара лічыць датай гэтага подзвігу каля 589 года да н.э.

Пачынаючы з эпохі Адраджэння, вобраз быў надзвычай папулярны ў мастацтве і меў як гераічныя, так і эратычныя канатацыі.

У астраноміі правіць

У імя Юдзіф названы астэроід (664) Юдзіф  (англ.), адкрыты ў 1908 годзе.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Дж. Холл. Словарь сюжетов и символов в искусстве. М.: Крон-пресс, 1996. С. 631-2

Літаратура правіць

  • Dom Augustin Calmet, «Introd. in Lib. Judith»
  • Дроздов, Николай Михайлович. «Историч. характер кн. Иудифь» (1876)

Спасылкі правіць