Касцёл Божай Волі (Блізніца)
Касцёл Божай Волі (руск.: Костёл Божьего Промысла) — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Блізніцы Полацкага раёна Віцебскай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Божай Волі | |
---|---|
![]() | |
55°18′47″ пн. ш. 28°36′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіць21 чэрвеня 2001 года ў вёсцы зарэгістравана парафія пад тытулам Божага Провіду. Намаганнямі ксяндза Міхала Станчука пабудаваны касцёл, кансэкраваны 27 чэрвеня 2004 года яго Эксцэленцыяй біскупам Генрыкам Тамасікам з Седліцаў.
Архітэктура
правіцьВырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, да якой далучаны бакавыя сакрысціі. Над фасадам узведзена чатырохгранная шатровая вежа-званіца. Уваход вырашаны высокім арачным праёмам, над якім тры пірамідальна размешчаныя арачныя аконныя праёмы. Такімі ж вокнамі рытмічна расчлянёны бакавыя фасады[1].
Літаратура
правіць- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — 216 с.: іл.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ БЛІЗНІЦКІ КАСЦЁЛ БОЖАЙ ВОЛІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2019. Праверана 16 кастрычніка 2019.