Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Забрэззе)

Каталіцкі храм

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Забрэззе Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
54°11′31″ пн. ш. 26°26′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Забрэззе
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Дэканат Валожынскі дэканат 
Заснавальнік Ксёндз Томаш
Будаўніцтва 19971999 гады
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

 
Папярэднік сучаснага касцёла, фота пач. XX стагоддзя

У 1446 годзе Юрый Рымавідавіч заснаваў каталіцкую парафію і ў 1456 годзе пабудаваў касцёл. У 1654 годзе падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай сяло было знішчана рускімі войскамі. Касцёл быў спалены і адноўлены ў 1695 годзе. Драўляны касцёл праіснаваў да 1959 года і быў знішчаны[1]. На месцы касцёла ўзвялі будынак сельсавета.

У 1997 годзе была распачата перабудова будынка былой крамы пад касцёл. У 1999 годзе касцёл быў перабудаваны і ў 2000 годзе асвячоны. На званіцы ўсталяваны адзін з уцалелых званоў папярэдняга касцёла[2].

У 2014 годзе невядомы злачынца, падабраўшы ключ, пранік у касцёл і скраў грошы[3][4].

 
Памятная таблічка

Зноскі

Спасылкі правіць

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Забрэззе) на сайце Глобус Беларусі (руск.)