Касцёл Перамянення Гасподняга (Лунін)
Касцёл Перамянення Гасподняга — колішні касцёл у аграгарадку Лунін Лунінецкага раёна[1].
Касцёл | |
Касцёл Перамянення Гасподняга | |
---|---|
52°17′55″ пн. ш. 26°38′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Лунін |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Заснавальнік | Францішак Друцкі-Любецкі |
Дата пабудовы | 1794 год |
Гісторыя
правіцьУ сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў Папай у 1773 годзе ў Луніне ў другой палове XVIII стагоддзя з’яўляюцца піяры. У Луніне піяры пабудавалі мураваны касцёл, які быў аднанававы, з дзвюма вежамі, разгорнутымі да плоскасці галоўнага фасада. Касцёл меў тую ж архітэктоніку, што і касцёл Міхаіла Арханёла ў вёсцы Лужкі (Шаркаўшчынскі раён).
У 1794 годзе быў будаўніцтва новы касцёла па фундацыі Францыска Друцкага-Любецкага, які стаў філіялам Гарадзішчанскай бенедыктынскай парафіі. Лёс першага касцёла невядомы.
Пасля падаўлення паўстання 1863 года касцёл быў закрыты, а вернікі былі далучаны да пінскай парафіі.
Пасля доўгай адбудовы, у гады міжваеннай Польшчы, касцёл быў асвячоны 6 жніўня 1935 года. Але ўжо праз чатыры гады, пасля пачатку Другой сусветнай вайны, храм быў разрабаваны і закрыты наступаючымі чырвонаармейцамі.
Пасля вайны будынак касцёла выкарыстоўваўся як клуб, спортзала, пазней у якасці зернясховішча. У пачатку 1960-х гадоў сцены да скляпенняў падмуркаў былі разабраны, а самі падмуркі засыпаны пяском і будаўнічым смеццем і зараз на гэтым месцы горка.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Касцёл Перамяненьня Пана Архівавана 30 красавіка 2020.