Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Малая Бераставіца)
Касцёл Святога Антонія Падуанскага — рымска-каталіцкі храм у в. Малая Бераставіца (Бераставіцкі раён Гродзенскай вобл.).
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Антонія Падуанскага | |
---|---|
53°17′28″ пн. ш. 23°55′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Бераставіцкі дэканат |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны паміж 1851 і 1863 г. з цэглы паводле хадайніцтва і па фундацыі ўладальніка маёнтка памешчыка А. Ваўкавыцкага. Верагодны аўтар праекта храма — гродзенскі каморнік Малевіч. У 1864 закрыты. 3 яго званіцы зняты старажытны 6-пудовы звон і перанесены ў суседнюю праваслаўную царкву. Надпіс на звоне сведчыць, што ён быў ахвяраваны мясцовай Свята-Дзмітрыеўскай царкве: «Благоверная раба Божия Іванова Саковая к церкви св. Димитрия Мало-Берестовицкой. Афон лето 1579 г.». Першапачатковы выгляд касцёла вядомы па акварэлі Н. Орды 1868 г. (аднанефавы храм з сігнатуркай над уваходам). У 1933 г. храм перададзены вернікам і адноўлены.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашаны працяглым прамавугольным аб'ёмам пад 2-схільным дахам. Над галоўным фасадам ўзвышаецца каркасная 4-гранная званіца з купальным пакрыццём. Плоскасныя галоўны і бакавыя белакаменныя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі праёмамі з кілепадобнымі ліштвамі, апяразаны буйнапрафіляваным антаблементам. Будынак пастаўлены на гранітны цокаль.
Літаратура
правіць- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Спасылкі
правіцьКасцёл Святога Антонія Падуанскага (Малая Бераставіца) на Вікісховішчы |