Касцёл Святога Антонія (Слуцк)

Касцёл Святога Антонія — мураваны каталіцкі храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці. Уваходзіць у комплекс каталіцкага францысканскага кляштара. Знаходзіцца на вуліцы Зялёнай, 78.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Антонія
53°02′33″ пн. ш. 27°34′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Слуцк
Канфесія Каталіцызм
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Будаўніцтва 19922000 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Парафія існуе з 1734 года. Парафія адроджана ў 1992 годзе. У 1993 годзе пачалося будаванне касцёла. 11 лістапада 2000 года адбылося асвячэнне касцёла, правёў яго кардынал Казімір Свёнтак[1].

Архітэктура

правіць

Касцёл прамавугольны ў плане, пакрыты двухсхільным дахам з вальмай над трохгранным алтарным выступам. З боку галоўнага фасада да ўвахода ў храм, які аформлены адкрытай галерэяй, вядзе шырокі ступеньчаты пад’ём з балюстрадай. Над галерэяй другім ярусам размяшчаецца невялікі прамавугольны ў плане аб’ём хораў, фасадную сцяну якога амаль поўнасцю займае арачнае акно. Унутраная прастора храма зальная. Бакавыя сцены праразаюць вузкія аконныя праёмы.

З правага боку пры ўваходзе ў храм узвышаецца магутная чацверыковая, пакрытая шатром, вежа-званіца, у якой размешчаныя ўверсе праёмы маюць крыжападобную форму.

У верасні 2000 года польскія спецыялісты ўсталявалі ў касцёле зроблены іспанскімі майстрамі арган[2].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Четверть века. Приход костёла в Слуцке отмечает юбилей (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2019. Праверана 29 верасня 2019.
  2. Францысканскі кляштарны комплекс

Спасылкі

правіць