Касцёл Святога Антонія (Суцін)

Касцёл св. Антонія — колішні касцёл у вёсцы Суцін Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, парафія Маці Божай Шкаплернай. З 2007 года пачала адраджацца парафія.

Славутасць
Касцёл св. Антонія
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Суцін
Канфесія каталіцызм
Першае згадванне XVIII стагоддзе
Дата скасавання 1938

ГісторыяПравіць

Да 1939 года ў вёсцы дзейнічаў драўляны касцёл св. Антонія, ля касцёла знаходзяцца могілкі і капліца[1]. У канцы 30-х гадоў ХХ стагоддзя храм быў закрыты, як і польская школа. Касцёл па загаду ўладаў разбурылі, а бярвенні перавезлі ў Суцін. Меркавалі зрабіць з іх грамадскую лазню, але пачалась вайна.

Зараз на месцы касцёла вернікі зладзілі драўляную паветку і лавы. 14 сакавіка 2007 года зарэгістравана парафія[2].

13 чэрвеня 2015 года на «Серафінавай Гары», дзе раней стаяў касцёл, быў пастаўлены крыж[3].

АрхітэктураПравіць

Унутры знаходзіўся арган.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць