Касцёл Святога Гіяцынта (Выбарг)
помнік архітэктуры (федэральны)
Славутасць | |
Касцёл Святога Гіяцынта (Рыцарскі дом) | |
---|---|
60°42′49,70″ пн. ш. 28°43′58,90″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Выбарг |
Ордэнская прыналежнасць | Мальтыйскі ордэн |
Будаўніцтва | XVI стагоддзе — 1799 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 4710050000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Гіяцынта (Рыцарскі дом) — гатычны каменны будынак у Выбаргу на вуліцы Воднай Заставы.
Гісторыя
правіцьСамая старая частка цяперашняга комплексу, будынак манастырскай школы, быў пабудаваны напачатку XVI стагоддзя да перапланіроўкі горада ў сярэдзіне XVII стагоддзя.
Рыцарскі дом
правіцьУ сярэдзіне XVII стагоддзя будынак быў перабудаваны. З таго перыяду выкарыстоўвалася як дваранскі сход горада і звалася Рыцарскім домам.
У 1710 годзе горад быў узяты рускімі войскамі. У 1721 годзе горад і суседнія землі былі далучаны да Расійскай імперыі.
Прыход Св. Гіяцынта
правіцьУ 1799 годзе братам Мальтыйскага ордэна, заступнікам якога стаў імператар Павел I, было прадпісана прыняць на сябе акармленне прыходу Св. Гіяцынта ў Выбаргу[1]. Будынак быў перададзены прыходу і з 1802 года ў ім размяшчаўся касцёл Святога Гіяцынта. Пасля ўсталявання расійскай улады ў 1809 годзе на ўсёй тэрыторыі Фінляндыі і ўтварэння Вялікага Княства Фінляндскага ў распараджэнні святароў выбаргскага прыходу апынуліся ўсе каталікі Фінляндыі. Да 1860 года ў Выбаргу служылі святары дамініканскага ордэна з Літвы. Пасля паражэння Фінляндыі ў Савецка-фінскай вайне (1939—1940) прыход спыніў сваё існаванне.
Паваенны перыяд
правіцьУ 1970 годзе была праведзена рэстаўрацыя будынка, арыентаваная на вяртанне знешняга выгляду Рыцарскага дому (дваранскага сходу) і ліквідацыю пазнейшых перабудоў культавага збудавання. У ім размясцілася заснаваная ў 1969 годзе Дзіцячая мастацкая школа, якая з 2003 года перамешчана ў будынак музейнага цэнтра Эрмітаж-Выбарг. У наш час — карцінная галерэя.
У 1995 годзе будынак атрымаў статус аб'екта культурнай спадчыны РФ федэральнага значэння[2].
Агароджа
правіць- Каваная агароджа касцёла Гіяцынта раней належала Старому кафедральнаму сабору і ўключана ў рэестр аб'ектаў культурнай спадчыны.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Гіяцынта (Выбарг)
- Касцёл св. Гіяцынту на Ristikivi.ru