Касцёл Святой Тэрэзы (Астрына)
Касцёл Святой Тэрэзы — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Астрына Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі на вуліцы 8 Сакавіка, 24.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святой Тэрэзы | |
---|---|
53°44′05″ пн. ш. 24°31′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Астрына |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Шчучынскі дэканат |
Будаўніцтва | 1996 |
Гісторыя
правіцьСучасная парафія створана ў 1992 годзе. Касцёл быў пабудаваны з цэглы ў 1996 годзе і асвечаны 12 верасня 1996 года.
Архітэктура
правіцьВырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над алтарнай часткай каркаснай чатырохграннай шатровай сігнатуркай. У плоскасны галоўны фасад урэзана двухярусная чатырохгранная вежа-званіца, вылучаная па восі прамавугольным уваходным парталам і васьміграннай люкарнай над ім; верхні ярус-звон прарэзаны вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Прасторавую кампазіцыю ўзбагачаюць нізкія прыбудовы сакрысцій ля алтарнай часткі і крылаў нартэкса на галоўным фасадзе. Перад храмам пастаўлена скульптура Хрыста на чатырохгранным пастаменце[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
Спасылкі
правіць- Касцёл Святой Тэрэзы (Астрына) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Святой Тэрэзы (Астрына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)