Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Азярцы)
Азярцы
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Азярцы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Касцёл размешчаны насупраць былога сядзібнага дома Аскеркаў.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла | |
---|---|
54°15′07″ пн. ш. 26°34′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Азярцы |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Будаўніцтва | 2007 |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 2007 годзе з цэглы. Са слоў мясцовых жыхароў, касцёл пабудавалі на месцы разабранай сядзібнай пабудовы.
Архітэктура
правіцьВырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, які над алтарнай часткай з бакавымі сакрысціямі пераходзіць у вальмавы, завершаны каркаснай шатровай сігнатуркай. Да фасада далучаны прытвор-званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Касцёл Маці Божай Ружанцовай і Ісуса Хрыста // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — С. 10.
- Марцынкевіч, Р. Новая святыня на Глыбоччыне / Р. Марцынкевіч // Веснiк Глыбоччыны. — 2007. — 18 ліп. — С. 1-2.
Спасылкі
правіць- Азярцы — парафія Св. Пятра і св. Паўла, апосталаў, i св. Марціна з Турс, біскупа на old.catholic.by
- Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Азярцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)