Касцёл і кляштар бернардзінцаў (Львоў)

Касцёл і кляштар бернардзінцаў, сёння - Царква Святога Андрэя — дзеючая ўніяцкая царква ў Львове ў зоне Сусветная спадчыны ЮНЕСКА. Царква пабудавана як каталіцкі касцёл кляштара манахаў-бернардзінцаў па-за гарадскімі мурамі ў 1600-1630 гадах. Сёння храм належыць УГКЦ, а памяшканні кляштара - Цэнтральнаму дзяржаўнаму гістарычнаму архіву Украіны.

Храм
Касцёл і кляштар бернардзінцаў
Костел та монастир бернардинів
Церква св.Андрія.JPG
49°50′22″ пн. ш. 24°02′05″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Горад Львоў, пл. Саборная, 3а.
Канфесія уніяцтва
Ордэнская прыналежнасць базыльяне
Тып будынка культавы
Архітэктурны стыль рэнесанс, барока
Архітэктар Павел Рымлянін[d]
Дата заснавання XV стагоддзе
Commons-logo.svg Касцёл і кляштар бернардзінцаў на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Бернардынскі касцёл пачалі ўзводзіць у 1600 годзе, у асноўным скончылі да 1620 года, але аздобныя працы працягваліся да 1630 года. Хронікі называюць аўтарам задумы манаха Б. Авеліда, а будаўнікамі — Паўла Рымляніна і Авросія Прыхілнага. Завяршаў будаўніцтва А. Бемер з Уроцлава. Ён узвёў вежу, якая прымыкае да паўночна-ўсходняга кута базілікі, і выканаў завяршэнне фасадаў. Касцёл узведзены з часанага каменя ў выглядзе трохнефнай базылікі з выцягнутым хорам з гранёнай апсідай. Ніжні ярус фасада вырашаны ў традыцыях рэнесансу. Чляненне галоўнага фасада выразна выяўляе трохнефную кампазіцыю храма. У тых жа строгіх выразных формах, уласцівых творчаму почырку П. Рымляніна, вытрыманыя бакавыя сцены і апсіда. З імі рэзка дысануе ўскладнены шчыт - франтон галоўнага фасада, блізкі нямецка-фламандскаму варыянту маньерызму. Аздабленне інтэр'еру, створанае ў XVIII стагоддзі, адрозніваецца дэкаратыўнасцю формаў. Будынак рэстаўраваны ў 1970-х гадах.

Келлі узводзіліся адначасова з касцёлам ля яго паўночнай сцяны. Будынак цагляны, абтынкаваны, складаны ў плане, з квадратным унутраным панадворкам, трох-, а часткова чатырохпавярховы. Крылы ўмацаваныя контрфорсамі. Унутраная планіроўка калідорная, перакрыцці скляпеністыя, крыжовыя. У снежні 2007 года ў будынку келляў знойдзены сценапісь прыблізна мяжы XVII-XVIII стагоддзяў - адзіны келейны роспіс на тэрыторыі Украіны.

Званіца бернардынскага касцёла ў 1733-1734 гадах прыбудаваная да старой абароннай сцяны з поўдня ад касцёла.