Касіхінскі раён

муніцыпальны раён у Алтайскім краі Расіі

Касіхінскі раён (руск.: Коси́хинский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Касіха, размешчанае за 68 км ад Барнаула.

Касіхінскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1924
Насельніцтва
  • 13 873 чал. (2021)[5]
Плошча
  • 1 877 км²
Касіхінскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3] і KRAT[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Плошча — 1877 км². Раён мяжуе з Первамайскім, Зарынскім, Кытманаўскім і Троіцкім раёнамі. Рэльеф — Бійска-Чумышская зона, перасечаны. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Часнакоўка; Жыліха з прытокамі Юдзіха, Жураўліха; Вялікая Ласіха з прытокамі Кліміха, Селязнюха, Чаурыха, Афаніха, руч. Лісі Лог, Мал. Ласіха (з руч. Ліствянка), Лепяшыха; Тараба; Баброўка з прытокамі Сасноўка, Шыпуніха, Ваўчыха, Мал. Баброўка, Налобіха, Серабранка, азёры (Красілава, Баюноўскае і Круглае). Глебы — ападзоленныя вышчалачаныя чарназёмы, шэрыя лясныя. Расліннасць: бяроза, хвоя, елка, клён, таполя, асіна, парэчка, маліна, каліна, чаромха, глог.

Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −20 °C, ліпеня + 21 °C. Абсалютны тэмпературны максімум: +38 °C, абсалютны мінімум: −52 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 400—600 мм.

Заўвагі

правіць
  1. OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  2. а б OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2016.
  3. а б (unspecified title) — 2016.
  4. Geographic Names Server — 2018.
  5. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx