Катавіцкая архідыяцэзія

Катавіцкая архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Katovicensis, польск.: Archidiecezja katowicka) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Катавіцы (Польшча).

Катавіцкая архідыяцэзія
Герб
Рымскі абрад
Галоўны горад
Краіна
Дата заснавання 1925
Кафедральны сабор Christ the King Cathedral in Katowice[d]
Мітраполія Катавіцкая мітраполія[d]
Плошча дыяцэзіі
  • 2 400 км²
Насельніцтва дыяцэзіі
  • 1 461 000 чал. (2019)
Колькасць каталікоў 1 390 000
Афіцыйны сайт archidiecezjakatowicka.pl (польск.)
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пасля падзелу Верхняй Сілезіі ў 1922 годзе з заснаваннем у 1922 годзе Апостальскай адміністратуры для Польскай Сілезіі ў яе межы ўвайшлі аддзеленыя ад Уроцлаўскай дыяцэзіі верхнесілезскія дэканаты: Дэмбеньскі, Кралеўскагуцкі, Люблінецкі, Міколаўскі, Мыславіцкі, Пахавальскі, Пшчынскі, Тарнаўска-Гурскі, Рудаўскі, Вадзіслаўскі, Жорыўскі. У 1923 годзе кс. Аўгуст Глонд стварыў яшчэ два дэканаты: Катавіцкі і Пекарскі.

28 кастрычніка 1925 года Катавіцкая дыяцэзія была заснавана папам Піем XI і стала суфраганнай часткай Кракаўскай мітраполіі. Складаецца з дзвюх геаграфічна і гістарычна розных частак. Першая — гэта былая тэрыторыя Цешынскага вікарыяту (да канца Першай сусветнай вайны — частка аўстрыйскай Сілезіі), а другая — усходняя частка прускай Верхняй Сілезіі (дэканаты, аддзеленыя ад Уроцлаўскай дыяцэзіі ў 1922 годзе). Межы створанай дыяцэзіі, якая займала 4225 км², супадалі з межамі Сілезскага ваяводства.

Яна была заснавана як архідыяцэзія 25 сакавіка 1992 года папам Янам Паўлам ІІ (ён рэарганізаваў існуючыя дыяцэзіі і касцёльныя правінцыі, у выніку чаго было створана яшчэ 9 касцёльных правінцый). З колькасна вялікай Катавіцкай дыяцэзіі 13 дэканатаў увайшлі ў склад новаўтворанай Глівіцкай дыяцэзіі. Яшчэ 8 дэканатаў увайшлі ў склад новастворанай Бельска-Жывецкай дыяцэзіі.

Спасылкі

правіць