Апостальская адміністратура
Апостальская адміністратура — тэрытарыяльная адзінка ў Рымска-Каталіцкай Царкве, якая функцыянуе амаль як дыяцэзія. Апостальская адміністратура ўсталёўваецца ў тых выпадках, калі па якіх-небудзь сур'ёзных прычынах паўнавартасная дыяцэзія не можа быць заснавана (Кодэкс кананічнага права, глава 371 § 2). У ліку магчымых прычын могуць фігураваць нявызначанасць межаў дыяцэзіі ў сувязі з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі дзяржаў адна да адной, складанасці ў адносінах паміж Царквой і дзяржавай і інш.
У наш час у Каталіцкай царкве існуюць 10 апостальскіх адміністратур, з іх 7 — лацінскага абраду, 2 — візантыйскага і 1 — персанальная адміністратура каталікоў-традыцыяналістаў.
- Апостальская адміністратура для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі
- Апостальская адміністратура Атырау (Казахстан)
- Апостальская адміністратура Каўказа (Грузія і Арменія)
- Апостальская адміністратура Эстоніі
- Апостальская адміністратура Кыргызстана
- Апостальская адміністратура Прызрена (Косава)
- Апостальская адміністратура Узбекістана (Узбекістан)
- Апостальская адміністратура Харбіна (Кітай)
- Апостальская адміністратура Паўднёвай Албаніі — адміністратура візантыйскага абраду, якая адносіцца да Албанскай каталіцкай царквы
- Персанальная апостальская адміністратура Св. Жана Мары Віянея — адміністратура без тэрытарыяльных меж, сфарміравана Папам Янам Паўлам II у 2002 годзе для групы бразільскіх традыцыяналістаў, якія былі членамі Святарскага брацтва Св. Пія X і аднавілі зносіны са Святым Прастолам.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Католическая энциклопедия. Т.1. Издательство францисканцев. М, 2002