Апостальская адміністратура для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі

Апостальская адміністратура для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі — апостальская адміністрацыя для вернікаў візантійскага абраду ў Беларусі, заснаваная Папам Рымскім Францыскам 30 сакавіка 2023 года. Па сваім юрыдычным статусе прыраўноўваецца да дыяцэзіі, якая, аднак, не можа быць створана ў дадзены момант часу па пэўных палітычных матывах.

Апостальская адміністратура для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі
лац.: Administratio Apostolica Belorussiae pro fidelibus ritus byzantini
візантыйскі абрад
Галоўны горад Мінск
Краіна  Беларусь
Дата заснавання 2023
Кафедральны сабор Душпастырскі цэнтр парафіі святога праведнага Язэпа
Парафій 16
Іерарх Сяргей Гаек

Гісторыя правіць

Каталіцкая супольнасць візантыйскага абраду ў Беларусі з’яўляецца спадкаемцай дыяцэзій Кіеўскай мітраполіі на беларускіх землях, якая ў 1596 годзе заключыла Берасцейскую унію з Апостальскай Сталіцай. Пасля таго, як беларускія землі канчаткова перайшлі пад уладу Расійскай імперыі ў 1795 годзе, гэтыя структуры былі ліквідаваныя паводле Полацкага царкоўнага сабора ў 1839 годзе.

У 1939 годзе мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі стварыў у Беларусі экзархат, але развіццю перашкодзілі Другая сусветная вайна і наступны перыяд камуністычнага панавання.

У 1988 годзе пачалося адраджэнне рэлігійных супольнасцей, якія з 1993 года былі даручаны пастырскай апеке Апостальскага Візітатара, прызначанага Папам Янам Паўлам ІІ.

Апостальскую адміністратуру для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі ўзначальвае архімандрыт Сяргей Гаек, MIC.