Каталіцкі ўніверсітэт Святога Антонія

Каталіцкі ўніверсітэт Святога Антонія (ісп.: Universidad Católica San Antonio), таксама вядомы як Мурсійскі каталіцкі ўніверсітэт (ісп.: Universidad Católica de Murcia) — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мурсія ў аднайменнай аўтаномнай супольнасці. ВНУ кантралюецца Каталіцкім Касцёлам, названа ў гонар святога Антонія Падуанскага, які лічыцца нябесным апекуном універсітэта.

Каталіцкі ўніверсітэт Святога Антонія
ісп.: Universidad Católica San Antonio
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ісп.: Universidad Católica San Antonio
Заснаваны 1996
Размяшчэнне Мурсія
Сайт ucam.edu

Структура правіць

  • Факультэт навук аб здароўі
  • Факультэт медсястрынства
  • Факультэт спорту
  • Факультэт сацыяльных навук і камунікацыі
  • Факультэт прававых і карпаратыўных навук
  • Вышэйшая політэхнічная школа

Зноскі

Спасылкі правіць