Катастрофа Ту-154 пад Сочы
Катастро́фа расійскага вайсковага Ту-154 — авіяцыйная катастрофа расійскага вайсковага самалёта з артыстамі і журналістамі, што накіроўваліся ў Сірыю. Адбылася 25 снежня 2016 года над Чорным морам недалёка ад Сочы.
Вайсковы самалёт знік з радараў у 05:40, праз 20 хвілін пасля вылету з Сочы. Ён накіроўваўся ў сірыйскую Латакію. На яго борце было 8 членаў экіпажа і 84 пасажыры[1]. Сярод пасажыраў ляцелі журналісты «Першага канала», НТВ, канала «Звезда», музыканты і артысты ансамбля імя Аляксандрава[2][3].
Сярод загінуўшых пасажыраў была расійская доктарка Лізавета Глінка, таксама вядомая як «доктар Ліза».[4]
Зноскі
- ↑ Минобороны уточнило число пассажиров, находившихся на борту Ту-154(руск.)
- ↑ Каля Сочы разбіўся самалёт з расійскімі артыстамі і журналістамі, якія ляцелі ў Сірыю Наша Ніва, 25.12.2016
- ↑ На борту исчезнувшего Ту-154 были журналисты Первого канала и «Звезды»(руск.)
- ↑ Доктар Ліза была ў спісах пасажыраў Ту-154, што разбіўся ў Сочы, Наша Ніва, 25.12.2016