Катлабу́г (укр.: Катлабуг) — поймавае возера ў нізоўі Дуная, у Адэскай вобласці Украіны. Ад поймы Дуная аддзелена дамбай, мае рэжым вадасховішча. Водаабмен рэгулюецца шлюзавым каналам, які перасякае дамбу.

Катлабуг
Размяшчэнне
Краіна
Катлабуг (Украіна)
Катлабуг
Катлабуг
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Катлавіна падоўжанай формы, з расшырэннем у паўднёвай частцы. Даўжыня 21 км, шырыня ад 1 да 6 км, плошча 67 км². Глыбіня да 4 м.

Паўночныя берагі пясчаныя, месцамі абрывістыя, рассечаны балкамі, паўднёвыя — нізінныя, забалочаныя. Упадаюць рэкі Ташбунар, Вялікі Катлабуг, Еныка.

Тэмпература вады ўлетку да 24-26 °C, зімой возера замярзае. Мінералізацыя вады 1-1,6 г/л.

Пашырана водная расліннасць (асабліва водарасці, лотаці), з рэдкіх відаў расце вадзяны арэх плывучы.

Водзяцца сазан, акунь, шчупак; разводзяць белага амура, таўсталобіка; промысел ракаў. На берагах (асабліва паўднёвых) — месцы гнездавання вадаплаўных і адпачынку пералётных птушак.

Вада выкарыстоўваецца для арашэння.

Літаратура

правіць
  • Амброз Ю. О. Катлабуг // Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 2 — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990.