Катоднае выпраменьванне
Катоднае выпраменьванне або электронны пучок — патокі электронаў з катода электравакуумнага прыбора (напрыклад, газаразраднай трубкі). Упершыню яны былі зафіксаваныя ў 1859 годзе нямецкімі фізікамі Юліусам Плюкерам і Іаганам Вільгельмам Хітторфам[1] і былі названыя ў 1876 годзе Ойгенам Гольдштэйнам Kathodenstrahlen або катоднымі прамянямі[2]. У 1897 годзе брытанскі фізік Джозеф Джон Томсан паказаў, што катодныя прамяні складаюцца з раней невядомай адмоўна зараджанай часціцы, якую пазней назвалі электронам. Не гледзячы на тое, што назва катоднае выпраменьванне ўсё яшчэ сустракаецца ў літаратуры, на сённяшні дзень часцей ужываецца тэрмін электронны пучок. Найбольш распаўсюджаны прыклад выкарыстання катоднага выпраменьвання — гэта электронна-прамянёвыя трубкі (ЭПТ) выкарыстоўваюць сфакусаваны пучок электронаў, які адхіляецца электрычнымі або магнітнымі палямі, для фармавання малюнка на экране.
Зноскі
- ↑ Hawkes P. Advances in Electronics and Electron Physics. - Volume 67. - Academic Press. - p. 183, ISBN 9780080577333
- ↑ Joseph F. Keithley The story of electrical and magnetic measurements: from 500 B.C. to the 1940s. - John Wiley and Sons: 1999. - p.205 ISBN 0-7803-1193-0
ЛітаратураПравіць
- Никеров В.А. Электронные пучки за работой. — М.: Энергоатомиздат, 1988. — 128 с.
- Абрамян Е.А. Интенсивные электронные пучки: физика,техника,применение. — М.: Энергоатомиздат, 1984. — 231 с.
- Алямовский И. В. Электронные пучки и электронные пушки. — М.: Советское радио, 1966. — 231 с.