Кафедральны сабор Гватэмалы

Кафедральны сабор Гватэмалы — галоўны храм горада Гватэмала і арцыбіскупства Гватэмалы. Размешчаны ў Цэнтральным парку ў цэнтры горада. Асноўная частка сабора была пабудавана паміж 1782 і 1815, вежы былі завершаны ў 1867 годзе. Масіўны фасад уключае элементы ў стылі барока і класікі, вытрымаў шматлікія землятрусы. Пашкоджанні пры разбуральных землятрусах 1917 і 1976 гадоў былі адрэстаўраваны. Інтэр'ер сабора ўражвае сваімі памерамі і трываласцю канструкцый. Алтары багата дэкараваныя.

Славутасць
Кафедральны сабор Гватэмалы
14°38′30″ пн. ш. 90°30′43″ з. д.HGЯO
Краіна  Гватэмала
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Гватэмальская архідыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Marcos Ibáñez[d], Santiago Marquí[d] і Antonio Bernasconi[d]
Дата заснавання 15 сакавіка 1815
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спасылкі правіць