Кафедральны сабор Хернёсанда

Кафедральны сабор Хернёсанда (шведск.: Härnösands domkyrka) — сабор у Хернёсандзе, сталіцы лена Вестэрнорланд у Швецыі. Галоўная царква Хернёсандскай дыяцэзіі.

Хрысціянскі сабор
Кафедральны сабор Хернёсанда
шведск.: Härnösands domkyrka
62°37′51,80″ пн. ш. 17°56′30,20″ у. д.HGЯO
Краіна  Швецыя
Горад Хернёсанд
Канфесія Царква Швецыі (лютэранства)
Епархія Хернёсандская дыяцэзія
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва 1846
Дата скасавання 1721
Стан дзеючы сабор
Сайт harnosandsdomkyrka.se
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першы будынак гарадской царквы быў пабудаваны ў 1593 годзе. Пасля стварэння дыяцэзіі ў 1647 годзе (адначасова з прызначэннем Іаханеса Кануці Ленеуса архібіскупам упсальскім) царква стала кафедральным саборам. Аднак гэты будынак не захаваўся, таму што згарэў падчас штурму горада расійскімі войскамі ў 1721 годзе падчас Паўночнай вайны. Сучасны сабор быў пабудаваны на тым жа самым месцы па праекце архітэктара Юхана Хавермана. Асвячэнне будынка адбылося ў 1846 годзе.

З 2001 года галоўным арганістам сабора з'яўляецца Фрэдрык Сікстэн.

Спасылкі правіць