Кашан
Каша́н (перс. کاشان) — горад у цэнтральным Іране, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага шахрыстану. Насельніцтва - 248 789 чал. (2006 г.).
Горад
Кашан
کاشان
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершыя паселішчы на месцы Кашана ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Найбольш вядомае знаходзілася на ўзгор'і Тэпе-е-Сіалк. Аднак першая пісьмовая ўзгадка адносіцца толькі да XI ст., калі сельджукскі султан Малік Шах I заснаваў крэпасць Джалалі. Вакол яе хутка вырас горад, які ўжо ў сельджукскі перыяд быў знакаміты ганчарнымі і тэкстыльнымі вырабамі. Лічыцца, што назва паходзіць ад персідскага слова кашы «чарапіца».
На працягу сваёй гісторыі Кашан двойчы цалкам знішчаўся. У кан. XVI — пач. XVII стст. ён быў адноўлены іранскім шахам Абасам I. У 1779 г. быў практычна разбураны землятрусам, пасля чаго нанава населены, у тым ліку прымусова, — прадстаўнікамі гандлярскага і рамесніцкага паходжання.
Эканоміка
правіцьЗначны транспартны вузел. Буйная і рамесная вытворчасць люстравых фаянсаў, вырабаў з медзі, дыванаў і тканін.
Адукацыя
правіцьВышэйшыя навучальныя ўстановы: Кашанскі ўніверсітэт, Кашанскі ўніверсітэт медыцынскіх навук, Ісламскі ўніверсітэт Азад.
Выдатныя мясціны
правіць- Стары гліняны горад XIX - перш. пал. XX стст., які ўключае гарадскі базар, шэраг храмавых комплексаў, маўзалеяў, купецкіх рэзідэнцый, гарадскую сцяну
- Крэпасць Джалалі (XI ст.)
- Мінарэт Зейнадын (XI ст.)
- Мячэць Мейдан (XIII ст.)
- Маўзалей Хабіб ібн Мусы (XIII ст.), дзе, згодна традыцыі, пахаваны Абас I Вялікі (пач. XVII ст.)
- Сад Фін (XVI ст.)
- Археалагічны комплекс Сіялк
- Каля Кашана знаходзіцца этнаграфічная вёска Аб'янэ
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 2 красавіка 2015.
- Кашан на сайце ЮНЕСКА
- Беларускі вандроўнік у Кашане Архівавана 20 чэрвеня 2017.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 5187 рус. • англ. • фр. |