Абас I Вялікі
Абас I Вялікі (27.1.1571, Герат, Іран — 19.1.1629) — шах іранскі (з 1587) з дынастыі Сефевідаў. Рэфармаваў войска, фінансавую сістэму, адміністрацыйнае кіраванне і інш.
Абас I Вялікі | ||||
![]() | ||||
Шах Абас I прымае Валі Надр Мухамед Хана, кіраўніка Бухары. каля1650 г. Фрэска. Чыхіль Сутун, Ісфахан | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
май 1587 — 19 студзеня 1629 | ||||
Папярэднік | Мухамад Худабендэ | |||
Пераемнік | Сефі I | |||
Дзейнасць | палітык | |||
Веравызнанне | шыіты | |||
Нараджэнне | 27 студзеня 1571 | |||
Смерць | 19 студзеня 1629[1][2] (57 гадоў) | |||
Пахаванне | ||||
Дынастыя | Дынастыя Сефевідаў | |||
Бацька | Мухамад Худабендэ[d] | |||
Маці | Махдзі Улья[d] | |||
Дзеці | Мухамедбагыр Мірза[d] | |||
На чале дзяржавыПравіць
Умацаваў цэнтральную ўладу, ролю грамадзянскай бюракратыі, якую набіраў не з цюркаў, а з аселых іранцаў. Абас I развіваў цэнтральныя раёны Ірана за кошт эксплуатацыі ўскраінных абласцей і скораных краін. Перанёс сталіцу ў Ісфахан (1598).
Гвалтоўна перасяляў ва ўнутраныя правінцыі Ірана рамеснікаў і земляробаў — армян, грузінаў, азербайджанцаў, курдаў. Пры ім пракладваліся дарогі і каналы, узводзіліся караван-сараі, палацы.
Імкнучыся аслабіць ролю цюркскага апалчэння, Абас I стварыў рэгулярнае войска. Вёў шматлікія войны, вярнуў страчаныя раней і заваяваў новыя тэрыторыі, спыніў набегі узбекаў. Перамог у войнах з Бухарой і Турцыяй, аднавіў панаванне Ірана ў Закаўказзі і Харасане, далучыў да Ірана Бахрэйнскія астравы (1601—1602), Кандагар (1621) і в. Армуз (1622).
Адрозніваўся смеласцю і энергіяй, праяўляў інтарэс да культуры еўрапейскіх краін, з шэрагам якіх усталяваў гандлёвыя і палітычныя адносіны. Пры Абасе I Іран дасягнуў незалежнасці і найбольшай моцы.
Лічыцца пахаваным у горадзе Кашане.
Зноскі
- ↑ Abbas (Abbas I.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Veliki Abas I. // Proleksis enciklopedija — 2009.
ЛітаратураПравіць
- Абас I Вялікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- Большая российская энциклопедия (руск.)