Кашын
Кашын — адзін з самых старажытных гарадоў Цвярской зямлі, адміністрацыйны цэнтр Кашынскага раёна Цвярской вобласці Расіі. Насельніцтва 15115 чалавек (2010).
Горад
Кашын
| ||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на берагах ракі Кашынкі (левы прыток Волгі), на паўднёвым усходзе вобласці, за 150 км ад Цверы, за 180 км ад Масквы, недалёка ад мяжы з Яраслаўскай вобласцю.
Чыгуначная станцыя на лініі Савёлава — Сонкава, аўтамабільныя дарогі Кашын — Калязін, Кашын — Кушаліна — Цвер, Кашын — Кесова гара — Бежацк.
Кашын — адзіны ў Цвярской вобласці горад-курорт. Санаторый каля крыніц лячэбнай і сталовай мінеральнай вады, якія знаходзяцца ў горадзе, быў адкрыты яшчэ ў канцы XIX стагоддзя. У горадзе дзейнічаюць заводы па разліву мінеральнай вады (маркі «Кашынская», «Ганна Кашынская» і «Кашынская вадзіца»).