Каюм Хабібрахманавіч Ахметшын
Каюм Хабібрахманавіч Ахметшын (1909, вёска Каракусюк Орскага павета, Арэнбургская губерня[1] — 1943, Рэчыца) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, памочнік камандзіра шабельнага ўзвода 58-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, сфарміраванай у снежні 1941 г. ва Уфе, як 112-я Башкірская кавалерыйская дывізія, 7-га кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі старшына.
Каюм Абібрахманавіч Ахметшын | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лістапада 1943 (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | кавалерыя |
Гады службы | 1932—1934, 1941—1943 |
Званне | |
Камандаваў | узвод |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 24 чэрвеня (7 ліпеня) 1909 года ў вёсцы Каракусюк Орскага павета Арэнбургскай губерні[1]. Башкір. Адукацыя пачатковая. Да 1929 года займаўся земляробствам у гаспадарцы бацькі. З мая 1929 года па красавік 1932 года працаваў сакратаром Аляксееўскага сельсавета Зіанчурынскага раёна. У 1932-34 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У 1934—1941 гадах працаваў інспектарам пажарнай аховы Зіанчурынскага, Хайбулінскага раённых аддзелаў НКУС Башкірскай АССР. Член ВКП(б) з 1939 года.
Баявы шлях
правіцьУ Чырвоную Армію зноў прызваны ў снежні 1941 года Хайбулінскім райваенкаматам Башкірскай АССР.
Гвардыі старшына К. X. Ахметшын асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Днепр 27 верасня 1943 года. Адно з аддзяленняў ўзвода трапіла пад абстрэл артылерыі праціўніка. Асколак снарада прабіў лодку. К. Х. Ахметшын, які знаходзіўшыся недалёка ад пашкоджанай лодкі на плыце, на хаду перабраўся ў яе, заткнуў прабоіну і паспяхова пераправіў лодку на правы бераг.
На заходнім беразе Дняпра са сваім узводам ён трапіў у акружэнне. Падчас бою з гітлераўцамі скончыліся боепрыпасы. К. X. Ахметшын, знішчыўшы станковы кулямёт праціўніка, падняў узвод у атаку. У рукапашным баі ўзвод знішчыў дваццаць пяць салдат непрыяцеля, прарваў кальцо акружэння і выйшаў да свайго эскадрону[2].
Ахметшин К. Х. загінуў смерцю храбрых у баі 10 лістапада 1943 года ў раёне горада Рэчыца.
Пахаваны ў вёсцы Уборак Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Званне Героя Савецкага Саюза Каюму Хабібрахманавічу Ахметшыну пасмяротна прысвоена 15 студзеня 1944 года[3].
Узнагароды
правіць- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (15.01.1944)[2]
- Ордэн Леніна
Памяць
правіць- Імя Героя К. X. Ахметшына прысвоена:
- Вуліца ў вёсцы Ідэльбакава Зіанчурынскага раёна.
- Абішаўскайй сярэдняй школе ў Хайбулінскім раёне[4];
- вуліцах у раённым цэнтры — вёсцы Ак’яр, у вёсцы Ісянгулава Зіанчурынскага раёна, а таксама ў вёсцы Падольск Хайбулінскага раёна
- У цэнтры вёскі Ісянгулава усталяваны манумент.
- Імя К. Х. Ахметшина высечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78-і Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскім (16-й гвардзейскай Чарнігаўскай) кавалерыйскай дывізіі, устаноўленых у Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан (горад Уфа, вуліца Савецкая, 14) і ў Музеі 112-й (16-й гвардзейскай) Башкірскім кавалерыйскай дывізіі.
Зноскі
- ↑ а б Цяпер у Хайбулінскім раёне Башкартастана
- ↑ а б Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
- ↑ Сайт Абишевской средней школы: История школы Архівавана 13 студзеня 2014.
Спасылкі
правіцьКаюм Хабібрахманавіч Ахметшын на сайце «Героі краіны»
- Рэспубліканскі музей Баявой Славы: Ахметшин Каюм Хабибрахманович Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Афіцыйны сайт Хайбуллинского раёна: Ахметшин Каюм Хабибрахманович Архівавана 13 студзеня 2014.