Каірскі трамвай — сістэма электрычнага трамвая Вялікага Каіра, злучае Каір і Геліопаліс. Да 1991 года - дзве асобныя сістэмы.

Каірскі трамвай

Гісторыя

правіць

Рух каірскага трамвая быў адкрыты 12 жніўня 1896 г. Быў пабудаваны і першапачаткова эксплуатаваўся бельгійскай кампаніяй «SA des Tramways du Caire ». Сетка хутка пашыралася. У 1917 годзе існавала 22 маршруты, у тым ліку праз Ніл. Пасля, была адкрыта лінія да Вялікіх пірамід у Гізе. Аднак, з адкрыццём Каірскага метрапалітэна ў 1987 годзе, трамвай выцясняецца з вуліц горада. На сёння ў Каіры засталося ўсяго толькі тры маршруты.

У горадзе-спадарожніку Каіра, Геліопале, трамвайныя сістэма адкрыта 5 верасня 1908 года.

Інфраструктура

правіць
 
Карта маршрутаў (1996)

Лініі знаходзяцца ў занядбаным стане. Гэта звязана з тым, што Каірскі трамвай эксплуатуе Каірская транспартная адміністрацыя, пад кіраўніцтвам якой знаходзіцца таксама Каірскі метрапалітэн, а прадпрыемства ўзяло курс на пашырэнне сеткі метро, у тым ліку, на пракладку лініі паміж Каірам і Геліопалем, што прадугледжвае закрыццё трамвайнай сістэмы. Разам з тым, трамвай з'яўляецца самым танным відам транспарту ў мегаполісе.

Літаратура

правіць
  • Dipl.-Ing. Christoph Groneck: Artikel Metro und sonstiger ÖPNV in Kairo: Entwicklung und Perspektiven in der Zeitschrift «stadtverkehr» Ausgabe 2/05, EK-Verlag, Freiburg/Breisgau

Спасылкі

правіць