Квадрыга
Квадрыга — антычная двухколавая калясніца з чатырма запрэжанымі канямі. Часта выкарыстоўвалася ў Старажытным Рыме ў гонках ці ў трыўмфальных шэсцях. Захавалася нямала выяў, барэльефаў і статуй з квадрыгамі.
Гісторыя
правіцьГонкі на лёгкіх квадрыгах праводзіліся ў Старажытнай Грэцыі на Алімпійскіх і Немейскіх гульнях. Апісанні гэтых спаборніцтваў змяшчаюцца ў Гамера, Вергілія і іншых антычных аўтараў.
Масіўнымі квадрыгамі карысталіся імператары і палкаводцы-пераможцы ў старажытнарымскіх цырках падчас трыумфаў, а таксама для рэлігійных і ваенных шэсцяў.
Выявы квадрыг захаваліся на мностве помнікаў старажытнасці, асабліва на барэльефах і манетах. Бронзавыя коні Святога Марка знайшлі сабе нямала перайманняў у новы час, напрыклад, у трыумфальных арках. Дагэтуль квадрыга застаецца папулярным скульптурным матывам.
Вядомыя квадрыгі
правіць- Квадрыга на Брандэнбургскіх варотах у Берліне
- Квадрыга Апалона на будынку Вялікага тэатра ў Маскве
- Дэльфійскі вознік
- Квадрыга Святога Марка
Літаратура
правіць- Ulrike Krenzlin, Johann Gottfried Schadow: Die Quadriga: Vom preußischen Symbol zum Denkmal der Nation, Frankfurt am Main 1991.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Квадрыга