Кваквы (Nycticorax) — род птушак сямейства чаплевых атрада буслападобных.

Кваквы

Каледонская кваква
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nycticorax T. Forster, 1817


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174831
NCBI  8900
EOL  78272
FW  39548

Род уключае 6 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Аўстраліі і Антарктыды. Жывуць калоніямі ў забалочаных лясах або па берагах вадаёмаў. У залежнасці ад віду актыўныя днём, у прыцемках ці ўначы. Найбольш шматлікая кваква звычайная (на Беларусі трапляецца як залётны від).

Невялікія птушкі (даўжыня кваквы звычайнай да 60 см) з кароткімі шыяй і нагамі. Дзюба прамая, доўгая. Кормяцца рыбай, земнаводнымі, дробнымі беспазваночнымі. Гнёзды на дрэвах ці высокім хмызняку, часам на заломах трыснягу. Нясуць 2—5 (дробныя віды да 8) яец.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Кваквы // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.