Кванджон (кіраўнік Каро)

Кванджон (кар. 광종, 光宗, імя пры нараджэнні Ван Со, кар. 왕소, 王昭; 925 — 4 ліпеня 975) — карэйскі кіраўнік, чацвёрты валадар Каро.

Кванджон
кар.: 光宗
манарх
950 — 975
Нараджэнне 925[1]
Смерць 4 ліпеня 975(0975-07-04)[2]
Месца пахавання
Бацька Тхэджо
Маці Сінмёнсунсон[d]
Жонка Дэмок[d] і Кенхвагун[d]
Дзеці Кёнджон[d][3], Хёхва[d], Чанчуджон[d] і Мундок[d]
Дзейнасць палітык, манарх

БіяграфіяПравіць

Быў чацвёртым сынам вана Тхэджо. Узышоў на трон у 949 годзе пасля смерці свайго старэйшага брата Чанджона. На той момант пазіцыі новага манарха былі даволі хісткімі. Гэта было звязана з барацьбой паміж арыстакратычнымі кланамі, якія атачалі Вана і займалі высокія пасады ў дзяржаве.

Усвядоміўшы неабходнасць стварэння трывалай цэнтральнай улады, Кванджон пачаў вывучаць працы імператара кітайскай дзяржавы Тан Лі Шыміня, паколькі той у свой час апынуўся ў падобнай сітуацыі, аднак здолеў пабудаваць моцны ўрад. У сваю чаргу Кванджон пераняў многія ідэі з вопыту імператара і ўкараніў іх у жыццё ў сваёй дзяржаве.

Перш за ўсё Кванджон павінен быў нівеліраваць ці хаця б паменшыць магутнасць сваіх супернікаў у барацьбе за ўладу, таму многіх з іх ён заключыў у турму, саслаў ці пакараў смерцю. Ён прыняў шэраг законаў, накіраваных на цэнтралізацыю дзяржаўнага кіравання. Адзін з іх, прыняты ў 956 годзе, прадугледжваў вызваленне рабоў (нобі), у якіх ператвараліся людзі, захопленыя ў палон падчас барацьбы паміж кланамі. Такі закон з аднаго боку саслабіў уладу арыстакратыі, а з другога — павялічыў падатковыя паступленні, таму што рабы падаткаў не плацілі, а вольныя сяляне — так.

У 958 годзе Кванджон увёў сістэму экзаменаў для дзяржаўнай службы(укр.) бел. па кітайскім узоры. Да таго прызначэнне на дзяржаўныя пасады адбывалася на падставе сацыяльнага статусу, роднасных сувязяў і стану ў грамадстве, што дазволіла многім некампетэнтным людзям заняць высокія дзяржаўныя і ўрадавыя пасады. Прынцып такіх экзаменаў у Карэі выкарыстоўвалі на працягу наступных 900 гадоў да 1894 года.

Кванджон абвясціў сябе імператарам, суверэнным і незалежным ад любой іншай дзяржавы, што паклала канец залежным адносінам з Тан.

Чхве Сіно, гісторык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра пры першых шасці кіраўніках Каро, напісаў кнігу, крытыкуючы Кванджона за тое, што той назапашваў даўгі Каро, занадта шмат надаючы ўвагі будаўніцтву будыйскіх храмаў і рэалізацыі грамадскіх праектаў. Ён сведчыў, што першыя восем гадоў кіравання Кванджона мелі мірны характар, бо той правіў мудра і строга не караў, але потым ён стаў тыранам, празмерна выдаткоўваў сродкі, трываў карупцыю і караў усіх, хто выступаў супраць яго палітыкі.

Памёр у ліпені 975 года. Пасля смерці Кванджона трон атрымаў у спадчыну яго сын Кёнджон.

Зноскі

  1. King of Korea Kwangjong // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gwangjong of Goryeo // https://pantheon.world/profile/person/Gwangjong_of_Goryeo Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. China Biographical Database

ЛітаратураПравіць

  • Концевич Л. Р. Хронологія країн Східної та Центральної Азії = Хронология стран Восточной и Центральной Азии. — Москва : Восточная литература РАН, 2010. — 806 с. — ISBN 978-5-02-036350-2.
  • Концевич Л. Р. Хронологія країн Східної та Центральної Азії = Хронология стран Восточной и Центральной Азии. — Москва : Восточная литература, 2011. — Т. Addenda. — 687 с. — ISBN ISBN 978-5-02-036479-0
  • Tennant, Roger (1996). A History Of Korea.