Кватарскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Ква́тарскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Кватары.
Кватарскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бераставіцкі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кватары |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 25 верасня 2003 |
Насельніцтва |
|
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР, з 20 верасня 1944 года — Гродзенскай вобласці. З 13 лютага 1960 года ў Бераставіцкім раёне, з 25 снежня 1962 года ў Свіслацкім раёне, з 30 ліпеня 1966 года ў Бераставіцкім раёне. 25 верасня 2003 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Пагранічнага пассавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Гарбачы, Жылічы, Кватары, Міжэвічы, Мянькі, Паўлюшкі, Сыраежкі, Ятаўты, хутар Франкова.
Крыніцы
правіць- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 сентября 2003 г. № 32 О решении вопросов административно-территориального устройства Берестовицкого района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2021. Праверана 26 снежня 2018.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.