Квірынал
(Пасля перасылкі з Квірынальскі ўзгорак)
Квірынал (лац.: Quirinalis) — адзін з сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Самы высокі (вышыня 61 метр), да яго дамыкае Вімінал. Названы па імі Квірынуса, аднаго з трох асноўных багоў, якім пакланяліся старажытныя рымляне. Імператар Даміцыян узвёў на гэтым пагорку маўзалей дынастыі Флавіяў, да якой ён і прыналежыў. Каракала ўзвёў храм у гонар бога Серапіса. Імператар Канстанцін пабудаваў тэрмы. З самых старажытных часоў і да 19 стагоддзя Квірынал быў заможным рымскім прадмесцем.