Кейт Ален (англ.: Katherine Jessie Jean Allen; нар. 25 красавіка 1970, Джыланг, Вікторыя, Аўстралія) — аўстрыйская трыятланістка, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў.

Кейт Ален
англ.: Kate Allen
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[3]
Спецыялізацыя трыятлон[4] і лёгкая атлетыка
Нарадзілася 25 красавіка 1970(1970-04-25)[1] (54 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 163 см
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачала займацца трыятлонам у 1996 годзе. Пасля некалькіх гадоў трэніровак са сваім былым трэнерам Марыа Хайсам Ален атрымала аўстрыйскае грамадзянства ў 2002 годзе і пачала ўдзельнічаць у спаборніцтвах на чэмпіянаце свету. Яе першыя буйныя спартыўныя дасягненні пачаліся ў 2003 годзе. Яна выйграла чэмпіянат Аўстрыі на алімпійскай, доўгай і жалезнай дыстанцыях, а на этапах кубка свету тры разы ўваходзіла ў першую дзясятку. На чэмпіянаце свету 2003 яна стала 16-й.

У 2004 годзе Ален заняла другое месца на чэмпіянаце Еўропы, а затым перамагла на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах. За гэта дасягненне яна была прызнана Спартсменкай года Аўстрыі.

Пасля гэтага Ален двойчы выйгравала нацыянальны чэмпіянат, у 2007 годзе выйгравала сярэбраныя медалі чэмпіянату Еўропы ў індывідуальным і камандным заліках і заняла трэцяе месца на этапе кубка свету. 15 чэрвеня 2008 года яна кваліфікавалася на Алімпійскія гульні 2008 у Пекіне паводле рэйтынгу Міжнароднага саюза трыятлона.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #131606344 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #131606344 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #131606344 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 ліпеня 2024.
  4. (unspecified title) Праверана 26 красавіка 2022.