Кельцкія нацыі — агульная назва тых рэгіёнаў Заходняй Еўропы, дзе захаваліся да новага і найноўшага часу кельцкія мовы альбо, шырэй, кельцкія культурныя элементы. Агульнапрызнанымі з'яўляюцца шэсць кельцкіх нацый: Ірландыя, Уэльс, Шатландыя, Брэтань, Корнуал і востраў Мэн. Сярод іншых рэгіёнаў, якія прэтэндуюць на ўключэнне ў гэты шэраг – Галісія і Астурыя.

Шэсць кельцкіх нацый      Шатландыя      Ірландыя      Востраў Мэн      Уэльс      Корнуал      Брэтань

Шэсць кельцкіх нацый правіць

Шэсць кельцкіх нацый вылучаюцца тым, што кожная мае ўласную кельскую мову. У Ірландыі, Уэльсе, Шатландыі і Брэтані на адпаведных мовах ніколі не пераставалі гаварыць значныя групы насельніцтва, а ў Корнуале і на востраве Мэн прыкладаюцца высілкі па моўным адраджэнні.