Келіманэ

горад у Мазамбіку

Келіманэ, раней Сан-Марцін-дэ-Келіманэ (парт.: Quelimane) — горад у Мазамбіку.

Горад
Келіманэ
парт.: Quelimane
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Заснаваны
1942
Ранейшыя назвы
Сан-Марцін-дэ-Келіманэ
Плошча
  • 117 км²
Вышыня цэнтра
1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
192 876 чалавек (2008)
Келіманэ на карце Мазамбіка
Келіманэ (Мазамбік)
Келіманэ
Келіманэ. Від на раку

Геаграфія правіць

Горад Келіманэ знаходзіцца ў цэнтральнай частцы мазамбікскага ўзбярэжжа Індыйскага акіяна, у правінцыі Замбезія. Келіманэ з'яўляецца галоўным горадам правінцыі Замбезія. Гэта акіянскі і рачны порт, буйны індустрыяльны цэнтр. У наваколлях горада знаходзяцца шматлікія плантацыі, на якіх вырошчваюцца какосавыя пальмы (пальмавы алей з'яўляецца адным з асноўных экспартных тавараў), сізаль і чай. Важную ролю ў эканоміцы горада граюць таксама рыбалоўства і рыбакансервная прамысловасць. Келіманэ з'яўляецца канчатковай станцыяй чыгункі, якая злучае ўнутраныя раёны Мазамбіка з акіянскім узбярэжжам. Аэрапорт. З 1954 года Келіманэ - цэнтр каталіцкага біскупства.

Насельніцтва горада расце хуткімі тэмпамі. Так, калі ў 1970 годзе тут налічвалася 71786 чалавек, у 2008 годзе - 192876.

Гісторыя правіць

Келіманэ быў заснаваны ў Сярэднявеччы арабскімі купцамі з Амана і Занзібара. У 1498 годзе горад наведаў па шляху ў Індыю партугальскі мараплавец Васка да Гама. У 1530 Келіманэ быў захоплены Партугаліяй. Ў 1761 годзе ён атрымлівае статус горада, у 1763 у Келіманэ ўпершыню абіраецца гарадскі парламент.

У XVIII-XIX стагоддзях праз порт Келіманэ ажыццяўляўся масавы вываз з Афрыкі рабоў. У 1862 годзе ў горад быў прызначаны англійскім консулам Давід Лівінгстан.

Горад Келіманэ цікавы для турыстаў сваёй добра захаванай каланіяльнай архітэктурай XVIII-XIX стагоддзяў (напрыклад, Кафедральным сабор Носа Сеньёра да Вібрамента).

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.223