Кенсінгтан і Чэлсі
Ке́нсінгтан і Чэ́лсі (англ.: Royal Borough of Kensington and Chelsea) з'яўляецца адным з бора Лондана і займае заходнюю частку цэнтра брытанскай сталіцы. Утвораны быў у 1965 годзе, пры ўтварэнні Вялікага Лондана з двух раёнаў былога графства Лондан — Кенсінгтан і Чэлсі. Прыстаўка «Royal Borough (Каралеўская акруга)» нагадвае пра тое, што раён Кенсінгтан у мінулым з'яўляўся асабістым каралеўскім уладаннем.
НасельніцтваПравіць
Колькасць насельніцтва ў акрузе Кенсінгтан і Чэлсі складае 178.600 чалавек. Пры плошчы ў 12,13 км² яна з'яўляецца найбольш шчыльна населенай акругай Вялікабрытаніі з сярэдняй шчыльнасцю насельніцтва ў 13.608 чал./км². Па паходжанню жыхары акруга Кенсінгтан і Чэлсі: белыя — 78,6 %, выхадцы з Паўднёвай Азіі — 4,9 %, негры — 7,0 %, кітайцы — 1,6 %.
РаёныПравіць
СлавутасціПравіць
- Гайд-парк
- Кенсінгтанскія сады
- Музейны квартал з Музеем прыродазнаўства, Музеем навукі і музеем Вікторыі і Альберта
- Каралеўскі Альберт-хол
- Sloane Street — вуліца раскошных магазінаў для мільянераў
- Імперскі каледж Лондана — адзін з найбольш прэстыжных універсітэтаў у свеце
- Каралеўскі каледж музыкі
- Нотынг-Хіл — адзін з самых ажыўленых раёнаў брытанскай сталіцы
СпасылкіПравіць
- Консульства раёна (англ.)