«Ке́пска бу́дзе!» (лацін.: Kiepska budzie!) — паэма Францішка Багушэвіча. Упершыню апублікаваная ў «Дудцы беларускай» (1891).

Кепска будзе!
Аўтар Францішак Багушэвіч
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1891
Апублікаваны ў Дудка беларуская
Месца публікацыі Кракаў
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

Ігар Запрудскі называе твор паэмай-прыпавесцю[1]. Максім Гарэцкі характарызаваў гэтую паэму як «самы эпічны твор усёй беларускай паэзіі»[2].

Вобразы

правіць

Аліндарка, галоўны герой паэмы, з’яўляецца персаніфікацыяй Беларусі[1][3]. Да таго ж, на думку Ігара Запрудскага, паэт у сваім творы ўзнаўляе айчынную гісторыю:

Маці, якая рана памірае, — Русь ці Кіеўская Русь, бацька, што трагічна сканаў, “устраміўшы ў плот галоўку”, — Літва ці ВКЛ, кума ці хросная маці — праваслаўе, да якога аўтар ставіўся крытычна, спагадлівая цётка — уніяцкая царква, што “незадоўга змёрла”, “як за сына” адпусціўшы Аліндарку да клапатлівага айчыма — Польшчы. Якраз з-за пасынка айчым таксама трапляе ў астрог, як Польшча з Беларуссю ў расійскую няволю. У такім выпадку, будучыня для творцы бачылася так: Польшча, як і айчым, адразу становіцца вольнай, а затым дамагаецца свабоды і прызнання для Беларусі (Аліндаркі)[1].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць