Кердык
Кердык (англ.: Cerdic; ~467 — 534) — першы кароль англасаксонскага каралеўства Уэсекс.
Кердык англ.: Cerdic | ||
Кердык, кароль Уэсекса | ||
| ||
---|---|---|
519 — 534 | ||
Пераемнік | Кінрык | |
Дзейнасць | воін | |
Нараджэнне | невядома | |
Смерць | 534 | |
Дынастыя | Уэсекская дынастыя | |
Бацька | Элеса[d] | |
Жонка | жонка Кердыка Уэсекскага[d] | |
Дзеці | Кінрык Уэсекскі[d] і Крэода Уэсекскі[d] |
БіяграфіяПравіць
Паводле «Англасаксонскай хроніцы», у 495 годзе ў Брытанію на пяці караблях прыплылі саксы на чале з Кердыкам і яго сына Кінрыкам. Яны разбілі брытаў пры Кердыкесары і замацаваліся на поўдні вострава. У 508 годзе Кердык атрымаў перамогу над каралём брытаў Натанлеодам паблізу яго горада, які стаў з таго часу называцца Кердыкесфард (сучасны Чарфард). У гэтай бітве загінула пяць тысяч брытаў. У 514 годзе на дапамогу Кердыку прыбылі пляменнікі Вітгар і Стуф. У 519 годзе саксы атрымалі яшчэ адну перамогу над брытамі пры Кердыкесфардзе і ўмацаваліся на поўдні Брытаніі. Гэты год лічыцца датай заснавання каралеўства заходніх саксаў, або Уэсекса. Кердык і Кінрык і далей працягвалі паспяхова ваяваць з брытамі. У 527 годзе яны атрымалі перамогу пры Кердыкеслі, а ў 530 годзе захапілі востраў Уайт.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Barbara Yorke: Wessex in the early Middle Ages (Studies in the Early History of Britain). Continuum, 1995, ISBN 0-7185-1856-X.
СпасылкіПравіць
- ENGLAND, ANGLO-SAXON & DANISH KINGS (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 18 кастрычніка 2011.
Папярэднік: — |
Кароль уэсекскі 519 – 534 |
Пераемнік: Кінрык |