Кето́ (стар.-грэч.: Κητώ, у пазнейшым вымаўленні Кіто́) — персанаж грэчаскай міфалогіі, імя якой паходзіць ад слова «кітас» (стар.-грэч.: κῆτος — «марская пачвара»), ад якога пайшло і беларускае «кіт».

Кето
Міфалогія старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Пол жанчына
Бацька Понт
Маці Гея
Муж Форкій
Дзеці Phorcydes[d], Гесперыды, Гаргона Медуза, Graeae[d], Ladon[d], Euryale[d], Фаоса[d], Stheno[d], Deino[d], Enyo[d], Pemphredo[d] і Яхідна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Старажытнагрэчаская ваза з выявай Персея, Андрамеды і Кето.

Роднасныя сувязі правіць

Кето — дачка Геі і Понта [1], сына Геі.

Кето была замужам за сваім братам Форкіем, богам бурнага мора.

Дзеці Кето (так званыя фаркіды): дракон Ладан [2], німфа Фаоса, Яхідна (па версіі), граі (Эніё, Пемфрэда і Дэйна), гаргоны (Эўрыяла, Сфена і Медуза) [3], сірэны (па версіі), гесперыды (па версіі).

Выгляд правіць

Выгляд Кето адрозніваецца ў розных варыянтах легенд. У некаторых яна — прыгожая жанчына (па Гесіёдзе, «прыгожашчакастая» [4]), у іншых — яна з самага нараджэння выродлівая старая, якая ўвасабляе жахі мора.

Роля правіць

Кето была багіняй марской бездані, а таксама пачвар, якія насяляюць гэтыя бездані. У некаторых варыянтах легенд Кета сама была пачварай глыбінь.

Кето — марская пачвара, на з'ядзенне якому была выстаўлена Андрамеда. Персей ператварыў яе ў камень [5].

Тлумачэнні правіць

Па вытлумачэнню, быў цар Кітон, які налажыў даніну на Трою, але быў забіты войскамі Геракла і Лаамедонта [6]. Магчыма, яе імя звязана з хетамі [7].

Зноскі

  1. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 6; II 4, 2
  2. Гесіёд. Тэагонія 333—335
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 6; II 4, 2-3
  4. Гесіёд. Тэагонія 238
  5. Нон. Дзеянні Дыяніса XXXI 9
  6. Палефат. Аб неверагодным 37
  7. Гиндин Л. А., Цымбурский В. Л. Гомер и история Восточного Средиземноморья. М., 1996. С.117, 283

Спасылкі правіць