Клаака
Клаака — пашыраная канцавая частка задняй кішкі ў некаторых пазваночных жывёл. Сценка клаакі мае шматслаёвы эпітэлій. У клааку адкрываюцца мачаточнік, палавыя пратокі (семяправоды або яйцаводы) і мачавы пузыр. Клааку маюць некаторыя кругларотыя і рыбы (акулы, марскія іголкі), ва ўсіх земнаводных, паўзуноў, птушак, а з млекакормячых — у клаачных. У астатніх млекакормячых клаака ёсць толькі ў пачатку зародкавага развіцця, затым яна падзяляецца на мочапалавы сінус і канчатковы аддзел прамой кішкі, якія адкрываюцца самастойнымі адтулінамі — мочапалавой і анальнай.