Кладскае графства
Кладскае графства (чэшск.: Kladské hrabství), або графства Глац (ням.: Grafschaft Glatz) — сілезскае графства, тэрыторыя якога ў наш час уваходзіць у склад Ніжнесілезскага ваяводства Польшчы. Акружана горамі, якія ўтвараюць катлавіну. Самыя высокія — Глацкія Снегавыя. Асноўную частку насельніцтва графства складалі немцы і чэхі, пераважна каталікі.
феод Чэшскага каралеўства | |||
Кладскае графства (Графства Глац) | |||
---|---|---|---|
чэшск.: Kladské hrabství ням.: Grafschaft Glatz | |||
|
|||
|
|||
Сталіца | Кладска | ||
Рэлігія | Каталіцтва | ||
Плошча | 1643 км² | ||
Насельніцтва | 64 871 (1778) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На тэрыторыі графства здабываўся каменны вугаль, пясчанік, вапняк; працавала шмат лесапільных заводаў. Шмат мінеральных крыніц.
Кладскае графства разам з гербам было заснавана паводле ўказа чэшскага караля Іржы з Подзебрадаў 17 снежня 1462 года і перададзена ў феадальнае валоданне яго сынам. У 1501—1534 гадах графствам валодаў штырыйскі род фон Гардэг, які прадаў яго каралю Фердынанду I, але захаваў за сабой тытул графаў фон Глац (гэты тытул фон Гардэгі носяць дагэтуль).
У 1742 годзе па выніках Першай Сілезскай вайны разам з Сілезіяй графства ўвайшло ў склад Прусіі паводле Брэслаўскага дагавора.
Літаратура
правіць- Глац // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- Кладская гісторыя (чэш.)